Get Mystery Box with random crypto!

Дабрыдзень, спадарства! Шчыра ўдзячныя кожнаму за прапановы, н | mova.how

Дабрыдзень, спадарства! Шчыра ўдзячныя кожнаму за прапановы, нам сапраўды прыемна бачыць зваротную сувязь.

Ужо на наступным тыдні плануем пачаць адказваць на запыты, а пакуль зрабілі вам на выхадныя падборку відэа з беларускага Youtube.

Глядзіце, стаўце падабайкі ды пашырайце родны кантэнт.

1. Тэлебудка — "Мецэнат Бераговіч. Бізнес, турма, Forbes, Падароск і мільён на белкульт"
Павел Бераговіч, паспяховы еўрапейскі бізнесмен, расказвае Сяргею Будкіну пра жыццё і свой удзел у развіцці беларускай культуры ў праекце "Тэлебудка".

2. Danelius — "Самы беларускі горад Польшчы"
Агляд найбольш беларускага горада Польшчы з пункту гледжання ўрбаністыкі. За навінамі праекта раім сачыць у Тэлеграм-канале "Беларускі ўрбанізм".

3. Суполка пісьменнікаў — "Аляксей Шэін"
Гутарка-інтэрв'ю з пісьменнікам, аўтарам падлеткавага фэнтэзі "Сем камянёў", Аляксеем Шэіным у літаратурным відэапраекце "Кантэкст" (першы сезон, другі сезон).

4. Рудзі — "Disco Elysium. Купляць ці не?"
Відэа для аматараў відэагульняў. Без спойлераў пра ролевую гульню, хіт 2019 года — "Disco Elysium", у праекце "Рудзі".

5. Vanya in Japan — "НЕ старажытны Кіёта"
У гэтым відэа з беларускага трэвэл-блога пра Японію няма храмаў, замкаў, гейш і кімано, бо гаворка ідзе пра менавіта сучасны складнік старажытнай сталіцы краіны — горада Кіёта.

6. Будзьма Беларусамі! — "Што такое NFT?"
Чарговы выпуск з цыкла "Пра тэхналогіі і не толькі", у якім аўтар распавядае пра найноўшыя тэхналогіі ды сцісла тлумачыць, што ёсць чым.

Прыемнага прагляду!