Get Mystery Box with random crypto!

Вітанкі! Пераходзім да тэмы, што мела найбольшую колькасць зап | mova.how

Вітанкі! Пераходзім да тэмы, што мела найбольшую колькасць запытаў у нашай апытанцы, — сёння распавядзём пра папулярныя навуку ды тэхналогіі.

1. Зорка Венера
Новы праект у беларускай анлайн-прасторы — Тэлеграм-канал, прысвечаны касмічнай тэматыцы. Аўтар абяцае пісаць пра навуковыя адкрыцці і цікавыя факты, SpaceX і марсаходы, далёкія зоркі і іншыя таямніцы нашага сусвету.

2. Лінейная (аг | рэг) рэсія
Тэлеграм-канал, дзе вас чакаюць статыстычны аналіз, тэорыя імавернасцей і вузкаспецыялізаваныя аспекты навуковай метадалогіі; даследаванні, публікацыі і аналіз іх на прадмет якасці — і ўсё гэтае ў кантэксце штодзённага жыцця.

3. cybulinka
Сусветная навука папулярнай мовай у Тэлеграме. Адначасна забаўляльны ды адукацыйны кантэнт па-беларуску.

4. Vengurakonstant
Перакладныя тэксты пра распрацоўку праграмнага забеспячэння. На сёння ёсць адзіная публікацыя — "Сумоўе па JavaScript. 300+ пытаньняў для Junior, Middle, Senior".

5. Пра IT і не толькі.
Рознае пра інфармацыйныя тэхналогіі, то бок камп'ютары, апаратнае і праграмнае забеспячэнне і звязаныя з гэтым выклікі.

Для адной публікацыі матэрыялаў атрымалася зашмат, заўтра чакайце другую частку :)

#праекты