Get Mystery Box with random crypto!

Вітаем! Прапануем вам некалькі адукацыйных анлайн-мерапрыемств | mova.how

Вітаем! Прапануем вам некалькі адукацыйных анлайн-мерапрыемстваў, што адбудуцца неўзабаве.

1. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 1918 года
Гістарычны адукацыйны курс правядзе Андрусь Унучак — кандыдат гістарычных навук, колішні супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі Навук, вядоўца відэапраектаў “Проста гісторыя” і “Героі беларускай гісторыі”.
З 07.09.2022 адзін раз на тыдзень па серадах з 20.00 да 21.30 (Мінскі час).

2. Курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеям Шэіным
10 заняткаў, якія будуць праходзіць на платформе Zoom у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі — толькі актыўная практыка, што дапаможа вам перайсці на беларускую ды пачаць свабодна карыстацца роднай мовай.
Курс пачнецца 01.09.2022, заняткі па чацвяргах з 20.00 да 21.30 (Мінскі час).

3. Агульная дыктоўка
ААТ «Лідскае піва» прапануе вам праверыць свой узровень валодання беларускай мовай і адначасова падтрымаць беларускую спадчыну — арганізатар пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка за кожнага ўдзельніка дыктоўкі.
Дыктоўка адбудзецца 03.09.2022 у 15:00, а працы прымаюцца да 19-й (Мінскі час).

4. Музыкальныя заняткі
Аўтарка праекта Час сьпяваць — этнамузыколаг-беларусіст з дваццацігадовым прафесійным досведам — прапануе індывідуальныя і групавыя заняткі музыкай для дзяцей і дарослых. Вы навучыцеся спяваць традыцыйныя беларускія песні, разбірацца ў папулярнай музыцы з канструктыўнага боку, а таксама слухаць класічную і традыцыйную музыку з разуменнем. Запіс і падрабязнасці — у Тэлеграме.

5. Беларуская Міждысцыплінарная Канферэнцыя
Першая навуковая канферэнцыя ад каманды праекта Беларускі Міждысцыплінарны Семінар з тэмай “Статус-Кво Беларускай Навукі”. Удзел з’яўляецца бясплатным, але патрабуе выканання падрыхтоўчых заданняў. Дадатковая інфармацыя, дакладчыкі, тэмы дыскусій і спасылкі будуць размешчаныя на канале на пачатку верасня, а зараз можна зарэгістравацца праз форму для ўдзелу ў воркшопах 24-га і 25-га верасня.