Get Mystery Box with random crypto!

Lenovo прэзэнтавала ноўтбук з экранам, які расьцягваецца Сённ | Tech Lead – навука і тэхналогіі

Lenovo прэзэнтавала ноўтбук з экранам, які расьцягваецца

Сёння ў Барсэлёне адкрылася штогадовая выстава Mobile World Congress — найбуйнейшая ў галіне мабільнае тэхнікі.

Кампанія Lenovo прывезла сюды незвычайны дэвайс: прататып ноўтбука з дысплэем, які можа мяняць памер з 12,7 да 15,3 цалі. Ён выцягваецца самастойна пасьля націсканьня адпаведнае кнопкі. Працэс займае каля 10 сэкундаў.

#mwc #lenovo