Get Mystery Box with random crypto!

Празьмернае карыстаньне сацсеткамі павялічвае рызыку суіцыду ў | Tech Lead – навука і тэхналогіі

Празьмернае карыстаньне сацсеткамі павялічвае рызыку суіцыду ў дзяцей

Амэрыканскія і канадзкія навукоўцы разгледзелі зьвесткі, атрыманыя з найбуйнейшага доўгатэрміновага назіраньня за разьвіцьцём мозгу ў ЗША. Усяго за два гады былі вывучаныя 11663 дзіцяці ва ўзросце 9-11 гадоў, якіх апыталі, між іншым, аб праведзеным у сацыяльных сетках часе і суіцыдальных думках.

Аналіз паказаў, што кожная дадатковая гадзіна экраннага часу, выдаткаваная на прагляд відэа, відэагульняў, тэкставых паведамленьняў і відэачатаў, павышае рызыку самагубства на 9% на працягу двух наступных гадоў.