Get Mystery Box with random crypto!

Неймаверна: нэйрасетка змагла прачытаць думкі людзей Падчас э | Tech Lead – навука і тэхналогіі

Неймаверна: нэйрасетка змагла прачытаць думкі людзей

Падчас экспэрымэнту людзям паказвалі малюнкі, здымаючы зьвесткі мазґавое актыўнасьці. Потым гэтыя зьвесткі перадавалі штучнаму інтэлекту Stable Diffusion. Без дадатковага навучаньня нэйрасетка змагла досыць дакладна адлюстраваць малюнкі, на якія глядзелі людзі.

Вынікі сэнсацыйныя. Раней нэйрабіёлягі сьцвярджалі, што «зьняць» з мозґу малюнак таго, пра што думае чалавек, немагчыма, бо ва ўсіх людзей нэйронавыя сувязі сфармаваныя ўнікальным чынам. Гэты экспэрымэнт даказаў, што ўяўленьні навукоўцаў аб працы мозґу былі памылковыя.

На ілюстрацыі ў верхнім шэрагу — малюнкі, на якія глядзелі людзі, а ў ніжнім — тое, што намалявала нэйрасетка, чытаючы думкі людзей.

#ai