Get Mystery Box with random crypto!

Атрыманае патомства ад двух самцоў мышэй без удзелу маці Наву | Tech Lead – навука і тэхналогіі

Атрыманае патомства ад двух самцоў мышэй без удзелу маці

Навукоўцы Асакскага ўнівэрсытэту ў Японіі змаглі вывесьці патомства ад двух самцоў мышэй без удзелу маці, піша The Telegraph.

У ходзе дасьледаваньня навукоўцы стварылі ствалавую клетку з клеткі скуры мышы-бацькі, а затым выдалілі Y-храмасомы, якія адказваюць за мужчынскія гены, і дублявалі X-храмасомы, што дазволіла ствалавой клетцы пераўтварыцца ў яйкаклетку.

У выніку 600 спробаў імплантацыі нарадзіліся сем мышанятаў. Пры гэтым яны працягвалі весьці здаровае жыцьцё і далі ўласнае патомства.