Get Mystery Box with random crypto!

А ці вы ведалі, што ў Глыбокім засталіся хаткі ў закапанскім с | Тутэйшы Шляхціч

А ці вы ведалі, што ў Глыбокім засталіся хаткі ў закапанскім стылі часоў Пілсудскага?

А іх захавалася цэлых 40! Праўда што яны абшыты сайдынгам, пластыкам, змянілі формы дахаў, маюць вокны ПВХ, таму цяпер іх можна і не знайсці.

На першым фота Калонія ўраднікаў у Глыбокім у першасным выглядзе. Відарыс з боку вул. Юзафа Пілсудскага, 1930-я гг. На дальнім плане, злева, 3-х паверхавы будынак у стылі канструктывізму, у якім пасля вайны месцілася Глыбоцкая педвучэльня, дзе ўзнікла падпольная арганізацыя Саюз Беларускіх Патрыётаў.

На другім здымку праект які быў распрацаваны для павятовага горада Браслава.

На трэцім адбываецца рамонт такой хаткі

А на апошнім забудова ў закапанскім стылі па вуліцы Габрыэля Нарутовіча (Камсамольская), 1930-я гг. Фота Леанарда Рачыцкага.