Get Mystery Box with random crypto!

Вось жа дурное. На масковіі прапанавалі прызнаць Суворава сьвя | Тутэйшы Шляхціч

Вось жа дурное. На масковіі прапанавалі прызнаць Суворава сьвятым. Тое, што для расейца сьвята - беларусу гора

Зачапіўся за навіну, каб нагадаць, як асоба Суворава скарыстоўваецца як акупацыйная зброя: яго імя носяць вуліцы ў Беларусі, паркі, кобрынскі музей, вучылішча ў Менску і нават стаяць помнікі

А які ж сьлед Сувораў пакінуў у Беларусі?
Гэта руска халера крывава задушыла паўстаньне Касьцюшкі, ладзіў карныя паходы супраць беларусаў, За пралітую беларускую кроў Кацярына ІІ падарыла яму вялікалітоўскую(беларускую) зямлю, а то бок Кобрынскую воласьць з 13.279 працаздольнымі сялянамі. І вось такое дзікунства дзеецца ў Кобрыне - ў гонар заваёўніка і крывавага палача стаіць помнік, названы вуліцы, музей і парк. І такое дзікунства дзеецца ня проста так, бо такім чынам і арганізоўваецца акупацыя земляў, калі заваяваным народам насаджваецца, што іх палачы і не палачы зусім, а іх героі. Вось такая падмена паняткаў