Get Mystery Box with random crypto!

На канале Вольная Беларусь выйшла выдатнае відэа ад дэпутата н | Тутэйшы Шляхціч

На канале Вольная Беларусь выйшла выдатнае відэа ад дэпутата незалежнасьці Юрася Беленькага пра тое, як прапагандае стварае Зянону Пазьняку вобраз пудзілы. Раю да прагляду!
Гэта важная тэма. Яшчэ раней я сам ня ведаў, адкуль бяруцца настроі супраць Зянона Пазьняка. І ў мяне ў галаве няўкладвалася, што як так можа быць. Бо мы ж шануем нацыянальных дзеячыў, такіх як прадстаўнікоў Рады БНР, Антона Луцкевіча, Клаўдзія Дуж-Душэўскага і іншых дзеячаў беларускага адраджэньня. Павіны шанаваць і Зянона Пазьняка, бо гэты чалавек прыклаў максімальныя высілкі, каб дамагчыся, каб Беларусь стала незалежнай, вярнула нацыянальныя сымбалі, адзіную дзяржаўную мову, гэты чалавек адкрыў Курапаты, гэта той чалавек, які яшчэ ў 1994-ым годзе спрагназаваў тое, што будзе з намі адбывацца наступныя 27 год. Гэта надзвычайная асоба ў нашай гісторыі, сапраўдны дыямэнт, які б у любой іншай краіне шанавалі і баранілі, але ў нас ёсьць сілы, якія скіраваны супроць яго. І вось я ня мог раней, у сілу адстутнасьці ведаў, як працуе і выглядае прапаганда, зразумець, а чаму так адбываецца. Я хапаўся за галаву, калі чуў, што нехта называе Зянона Пазьняка дыктатарам."Гэй, панове, што за бздуру вы кажацё?" - увесь час у мяне круцілася ў галаве, бо спадар Зянон заўжды выступаў за парляменцкую рэспубліку, ён заўзята супраціўляўся, каб Беларусь стала прэзыдэнцкай рэспублікай. Які нахалеру дыктатар? Адкуль вы гэта ўзялі? А вось ад прапаганды. Я кожны раз запытваю такіх людзей, а колькі яны праглядзелі выступаў ад пачатку і да канца спадара Зянона - заўжды даецца адказ, што ніводнага, толькі ўрыўкі. Вось адсюль і бяда. Я сам праглядзеў пару дзясяткаў выступаў, цалкам, ад дзевяностых да сучаснасьці, і я разумею, як моцна прапаганда працуе супроць спадара Зянона, робячы зь яго пудзіла