Get Mystery Box with random crypto!

Матка Боская, я чартоўскі люблю сваіх падпісчыкаў. Вы такія цу | Тутэйшы Шляхціч

Матка Боская, я чартоўскі люблю сваіх падпісчыкаў. Вы такія цудоўныя! Мне асабліва падабаецца, што ў кожнага свой пункт гледжаньня, але збольшага ніхто не дазваляе сабе нікога абражаць(калі не лічыць рэдкія выпадкі, калі заходзяць у чат тыя, хто ня ўмее кантраляваць свае эмоцыі). Гэта проста ідэальна. Мо вы заўважылі, што я й сам не ўступаю ні з кім у спрэчкі, ні з кім ня лаюся, нікога не пераконваю, а проста трансьлюю свой пункт гледжаньня, зь якім вы ўжо самі выбіраеце, ці пагаджацца зь ім, або не . Прыгэтым я заўжды з удзячнасьцю выслухоўваю іншы, адрозьненьні ад майго, пункт гледжаньня. Бо я разумею, што я звычайны чалавек, я таксама магу памыляцца. Для мяне самае галоўнае - гэта ўзаемапавага, узаемаразуменьне, мы ўсе розныя, з рознымі меркаваньнямі, таму так важна чуць адзін аднаго, праяўляць павагу і не дазваляць крыўдзіць адзін аднаго