Get Mystery Box with random crypto!

Сёньня сустрэліся з Альбертам. Яго гісторыя вывучэньня беларус | Тутэйшы Шляхціч

Сёньня сустрэліся з Альбертам. Яго гісторыя вывучэньня беларускай мовы вельмі натхняльная. Пра гэта ведаюць старыя мае падпісчыкі, якія памятаюць, як разьвіваўся белмоўны юцюб у 2019 року, калі паўзьнікала безьліч беларускамоўных каналаў(але потым зьніклі) і Альберт ня быў выняткам, бо таксама рабіў відэа па-беларуску. Збольшага мае падпісчыкі не засталі той момант, таму знаёмлю вас з Альбертам, або інакшы - Беларусапалякам. У Альберта няма беларускіх каранёў, але ён выдатна размаўляе па-беларуску, многія беларусы могуць пазайздросьціць. І больш за тое, у яго ёсьць свой белмоўны канал - Беларусапаляк. Так, там даўно не было новых відэа, але Альберт абяцаў вярнуцца. А гэтаксама вы можаце нават знайсьці нашыя сумесныя відэа на маім юцюб канале Тутэйшы Шляхціч