Get Mystery Box with random crypto!

Вельмі добрая навіна: паланёныя каліноўцы ўключаны ў сьпіс да | Тутэйшы Шляхціч

Вельмі добрая навіна: паланёныя каліноўцы ўключаны ў сьпіс да абмену вайсковапалоннымі.

Афіцыйная сьпікерка палка імя К.Каліноўскага паведаміла, што полк сумесна з ЗСУ прыкладаюць намаганьні па вызваленьню ваяроў Яна Дзюрбейка(Тромблі) і Сяргея Дзегцева(Клешч).

Імаверна гэта стала магчымым дзякуючы таму, што каліноўцы маюць кантракт з украінскай арміяй і адпаведна маюць статус вайсковапалонных. Варта зазначыць, што ўсе ваяры палка імя К.Каліноўскага маюць вайсковыя кантракты і вайсковыя білеты.

Няхай нашыя каліноўцы як мага хутчэй вернуцца!