Get Mystery Box with random crypto!

Маскоўскае княства ваявала зь Вялікім княствам Літоўскім 12 ра | Тутэйшы Шляхціч

Маскоўскае княства ваявала зь Вялікім княствам Літоўскім 12 разоў.

Толькі за 300 гадоў у прамежку XIV–XVII ст. адбылося 12 войнаў, якія сумарна занялі 72 гады.

Маскоўскае княства, а ў далейшым Расейская Імпэрыя, ні з кім там не ваявала, як з намі, а то бок зь беларусамі-ліцьвінамі.

І гэтыя войны былі ня проста войны паміж гаспадарамі за землі, а ўзапраўды спусташальныя для нас. Маскоўскае войска выпальвала цэлыя вёскі, мястэчкі і гарады на нашых землях, рабавала іх, гвалтавала насельніцтва і вывозіла ў рабства. Можна толькі адзін Полацак прыгадаць, які быў найбагацейшым горадам ВКЛ, а пасьля захопу Іванам Жахлівым, Полацак згубіў сваю мінулую заможнасьць і болей ня змог аправіцца. І такіх выпадкаў проста безьліч.