Get Mystery Box with random crypto!

Вось тое самае відэа з пані Антанінай, якое я ўзгадваў у апошн | Тутэйшы Шляхціч

Вось тое самае відэа з пані Антанінай, якое я ўзгадваў у апошнім выпуску пра беларускую Смаленшчыну. Гэтае відэа зафільмаввана ў вёсцы Макарава, што месьціцца ў Смаленскай вобласьці.

Вельмі цікава паслухаць яе гаворку. Можна дакладна пачуць наш фрыкатыўны гук [г], можна пачуць наш гук [ў], а гэтаксама словы "радзілася", "саўхозе", "не былО", "і ўсё", "мяне", "цяпер","асталася", "жывет" - і гэта толькі да 1:40 відэа. Цалкам відэа складае 8 хвілін. І гэта нягледзячы на трасянку зь пераважна расейскімі словамі.

Гэта паўночна-ўсходняя гаворка, якая мае найбольшае падабенства з гаворкамі Полаччыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны і да т.п.