Get Mystery Box with random crypto!

Дарэчы, на скрыншоце вышэй можна заўважыць хаатычнасьць трансь | Тутэйшы Шляхціч

Дарэчы, на скрыншоце вышэй можна заўважыць хаатычнасьць трансьлітарацыі.

Дзесьці мы бачым цалкам добрую трансьлітарацыю гарадоў на беларускую лацінку: Mscislaŭ, Horki, Dubroŭna, Škloŭ, Bialyničy, Bahušeŭsk - пагадзіцеся, што гэта выглядае вельмі прыгожа й эстэтычна.

Але некаторым гарадам незаслужана дасталася вось гэта: Mogilev, Kruglae, Orsha, Talachyn, Syanno — глядзіш на гэта й думаеш:"Халера, а куды я патрапіў?", "А ці беларускія гарады гэта?". Бо гэта расейская трансьлітарацыя.

Прычым у нас ёсьць свая ўласная беларуская лацінка, паводле якой "Mogilev" чытаецца як “Могілэв”, "Orsha" - “Орсга”, Вось таму й узьнікаюць думкі:"Трасца, дзе я?". Хаця нашыя цудоўныя гарады маюць трансьлітаравацца ня менш цудоўна — Магілёў - Mahilioŭ, Круглае - Kruhlaje, Ворша - Vorša, Талачын - Talačyn, Сянно - Sianno і да т.п.

Беларускія гарады маюць трансьлітаравацца па-беларуску.