Get Mystery Box with random crypto!

Кац зноў выпусьціў якуюсь бязглузьдзіцу. У гэты раз пра белару | Тутэйшы Шляхціч

Кац зноў выпусьціў якуюсь бязглузьдзіцу. У гэты раз пра беларускую й украінскую мовы. Я зрабіў разбор, каб вы не круцілі яму прагляды, бо вашыя прагляды – гэта накрутка манетызацыі яго каналу. Глядзіце разбор:

1. Ён увесь выпуск кажа “нашыя мовы”. Што значыць “нашыя”? – Гэта тая самая ідэалёгія трыадзінства, што звычайны народ жа сябруе, мы ўсе на адным баку, а вайну разьвязваюць палітыкі. Кац ня можа зразумець, што няма ніякіх “мы” і “нашыя”;

2. “калі тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны ўвайшлі ў склад ВКЛ” – эм, я ня ведаю, што тут можна было такое курыць, але гэта нешта вельмі трывалае. Вялікае княства Літоўскае літаральна было ўтворана вакол Наваградка, а сам горад стаў цэнтрам, дзе каранаваўся першы кіраўнік Вялікага княства - Міндоўг;

3. “аказаўшыся пад уплывам Літвы” – Кац, такую бязглузьдзіцу трэ яшчэ прыдумаць. Продкі беларусаў, ліцьвіны, літаральна кіравалі гэтай дзяржавай. Як беларусы-ліцьвіны маглі аказацца пад уплывам саміх сабе?;

4. “Літва падпарадкоўвае Беларусь і Украіну, а потым робіць іх мову дзяржаўнымі” – час ачмуральных гісторыяў ад Каца. Паўтару, продкі беларусаў літаральна кіравалі ВКЛ, таму мова была дзяржаўнай таго народа, які там панаваў;

5. “заходнеруская мова” – гэтае азначэньне ўвогуле нейкі гамон. Тады дзяржаўная мова называлася рускай або літоўскай, але не было аніякай “заходнерускай”. Назову “руская мова” маскавіты пазней скралі;

6. "Важнейшым момантам становіцца далучэньне вечна непакорлівага Ноўгарада да Маскоўскага княства" - якое далучэньне, Кац? Маскоўскае княства літаральна зьнішчыла Ноўгарадзкае княства і акупавала яго. А ты яшчэ зьдзекліва кажаш:“вечна непакорлівага”.

7. Кац узгадвае Пятра І і яго рэформы пісьмовай расейскай мовы, але не прыгадвае, што друкарскі шрыфт, на якім яны й зараз пішуць, стварыў па замове Пятра І у Нідэрляндах беларус-ліцьвін Гальляш Капіевіч. Нязручны факт, напэўна;

8. “Адваротнае збліжэньне ўсходнеславянскіх моваў адбываецца пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай. Беларусь і Украіна пераходзяць пад кантроль Расейскае Імпэрыі” – акупацыя нашай тэрыторыі й крывавае падаўленьне вызвольнага паўстаньня Тадэвушка Касьцюшкі Кац называе “перайшлі пад кантроль” Ды й гвалтоўнае збліжэньне ён называе “адваротнае збліжэнне ўсходнеславянскіх моваў”. Расея гвалтоўным чынам зьнішчала нашую культуру й мову, гэта не адваротнае збліжэньне, а акупацыя;

9. “Беларускай(мове) не пашанцавала з прэзыдэнтам” – Кац, ну ты індзеец. Калі дэпутаты незалежнасьці зладзілі пратэст, а таксама, калі Лукашэнку быў аб'яўлены імпічмэнт, то Расея напрамую ўмяшалася ў нашыя нацыянальныя інтарэсы, а адны зь ініцыятараў імпічмэнту былі забітыя;

У заключэньне дадам, што Кац выступае супраць пуцінскага рэжыма, але не супраць расейскага імпэрскага мысленьня, не выступае супраць ідэалёгіі трыадзінства. Ён змагаецца за змену ўлады: замены благога цара на добрага. Таму нічога добрага ад яго няварта чакаць.