Get Mystery Box with random crypto!

А вось што пісаў пра разьмяшчэньне старажытнай Літвы Вітаўт Ча | Тутэйшы Шляхціч

А вось што пісаў пра разьмяшчэньне старажытнай Літвы Вітаўт Чаропка:

"На землях Заходняй Беларусі захавалася шэраг тапонімаў, якія сьведчаць пра знаходжаньне тут старажытнай Літвы. Літвінкі (Гродзенскі р-н), Літвіца (Воранаўскі р-н), Літаўка (Наваградскі р-н), Лідвяны (Астравецкі р-н), Літвінкі (Кобрынскі р-н), Літвіны (Брэсцкі р-н), Літоўск (Драгічынскі р-н), Ліцвінак (Лунінецкі р-н), Ліцвяны (Уздзенскі р-н), Ліцвінкі (Вілейскі р-н), Высока-Літоўск (Камянецкі р-н), Ліцьвінкава (Лагойскі р-н), Літвічы (Лагойскі р-н), нагадаю і лес, названы Літвой, у Слонімскім раёне і возера Ліцьвін у Калінкавіцкім раёне. Можна дапусьціць, што межы старажытнай Літвы былі куды шырэйшымі, чым тыя, якія вызначыў М. Ермаловіч.

На поўдні літвінская мяжа, пэўна, сягала да Ясельды й нават пераходзіла яе. «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», распавядаючы пра паход Данілы і Васількі Раманавічаў на Літву, кажа: «места и все их волости огнем и мечом аж за Ясолдаю и Нарвою реками выплендровали» .

Усходне-паўднёвая мяжа пралягала каля Слуцка і Менска, пра што ўказвае Магілёўская хроніка. Абагнуўшы Менск, літвінская мяжа на ўсходзе ішла, пэўна, да Барысава й пралягала па Бярэзіне. Невыпадкова, што супадаюць сьведчаньні «Хронікі Літоўскай і Жамойцкай", дзе гаворыцца, што князь Барыс заснаваў горад Барысаў: «...знак вечной границы умоцнити межи Литвою и князством Полотцким і заява ў XVI ст. маскоўскіх паслоў, якія патрабавалі полацкія гарады: «...а рубеж был тем городом с Литовской землею по Березине».

На поўначы Літва ў раёне Крэва межавала з Нальшчанскай зямлёю. На захадзе па лініі Слонім — Наваградак — р. Нёман праходзіла мяжа зь яцьвяскімі землямі. Тут у старажытнай Літве знаходзілася і так званая «Литва Миндовга», якая ляжала паміж Наваградкам і Пінскам. "