Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўныя спадары й спадарыньні, мне вельмі прыкра назіраць за | Тутэйшы Шляхціч

Шаноўныя спадары й спадарыньні, мне вельмі прыкра назіраць за сваркамі паміж беларусамі. Увесьчасна хтосьці кагось у чымсьці абвінавачвае, шукае здраднікаў. Гэта зьніжае ўсеагульны баявы дух і шкодзіць нам усім. Менавіта таму я прынцыпова не крытыкую кагось зь беларусаў, за выняткам лукашыстаў, што аддана служаць лукашэнаўскай сыстэме, бо лічу, што гэта можа зашкодзіць нашаму агульнаму настрою і нацыянальнай еднасьці. Таму я скіроўваю заўжды вашую ўвагу на тое, з чым варта працаваць:
1. прасоўваць сваё, беларускае:
2. натхняць змагацца за вольную Беларусь, за яе сьветлую будучыню, як незалежную, дэмакратычную, эўрапейскую краіну:
3. змагацца з расейскім інфармацыйным уплывам на Беларусь. Бо толькі тады Беларусь будзе вольнай, калі мы зможам адвязацца ад расейскай інфармацыйнай прывязцы і ўплыву чужынскай медыя прасторы на сьвядомасьць беларусаў. Нам варта ствараць сваё і адчуць свае ўласнае нацыянальныя гонар, ды годнасьць.

Калі вы падзяляеце маю пазіцыю, то заклікаю вас далучыцца да такой жа дзейнасьці. Хто як можа: хтось з вам можа нават стаць блогерам, ці блогеркай, а хтось на ўзроўні ўласнага атачэньня можа паўплываць на правільныя крокі, якія прывядуць нас да перамогі. Мы маем аб'ядноўвацца, прасоўваць сваё, змагацца з канкрэтным ворагам - расейскай імпэрыяй.

Памятайма, што толькі тады ў нас усё атрымаецца, калі мы ўсьвядомім, што мы самі вырашаем свой лёс, ад кожнага з нас залежыць, ці штось зьменіцца, або не. Мы ня маем спадзявацца на нейкі цуд, што ўсё само вырашыцца, бо гэта пазіцыя ня сталай нацыі. Нам трэба сталець. А сталасьць розуму — быць адказнымі за свае рашэньні.

Мы — гордыя беларусы-ліцьвіны, якія заўжды баранілі сваё, мы эўрапейская нацыя, якая доўгія часы жыла з Магдэбургскім правам, якая ведае, што такое самакіраваньне, што такое быць адказнымі за свой лёс. Менавіта таму расейская імпэрыя доўгія стагодзьдзі нішчыла нас, бо мы надта заўжды былі моцныя і разьвітыя. Насьпеў час абудзіцца, успомніць свае гонар і годнасьць, ды зрабіць усё магчымае, каб Беларусь вызвалілася з-пад расейскага прыгнёту ды збудаваць узапраўды вольную, дэмакратычную і эўрапейскую дзяржаву. Няхай жыве вольная Беларусь!