Get Mystery Box with random crypto!

28 ліпеня памёр Алесь Гарун (1887-1920, сапраўднае прозвішча А | Тутэйшы Шляхціч

28 ліпеня памёр Алесь Гарун (1887-1920, сапраўднае прозвішча Аляксандр Прушынскі), грамадскі дзеяч, рэвалюцыянер, паэт. Памёр ад хваробы ва ўзросце толькі 33 год, магіла ягоная знаходзіцца ў Кракаве.
За свой кароткі век прайшоў высылку за царскім часам, ганенні бальшавікоў, надаў чынны ўдзел здабыццю беларускай незалежнасці, апекаваўся Беларускай вайсковай камісіяй.
Напэўна Вы хоць раз чулі ягоны знакаміты верш, які пачынаецца так:

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэты скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.
...

У фондах нашага праекта зберагаецца плакат 1980-х гадоў з выявай творцы