Get Mystery Box with random crypto!

6 красавіка гэтага года быў затрыманы Мікіта Сьлепянок, які вё | Тутэйшы Шляхціч

6 красавіка гэтага года быў затрыманы Мікіта Сьлепянок, які вёў культурніцка-гістарычную суполку Rezystans. Яго выклікалі на допыт, пасьля чаго стала вядома, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Сябры Мікіты стварылі бот, у якім можна ананімна напісаць ліст яму: @Niatolkimova_Bot

Як кажа яго дзяўчына, Мікіта зусім не атрымлівае лісты і паштоўкі, ды перажывае на гэты конт.

Сам бот, як раней я згадаў, з'яўляецца ананімным - гэта зроблена для бясьпекі беларусаў, што будуць пісаць з самой Беларусі.

Дрч, 28 жніўня Мікіце споўніцца 22 гады.

Давайце падтрымаем Мікіту. Нават, калі ў вас няма ідэй, пра што пісаць, то пішыце пра ўсё што заўгодна: пра фільмы, што вы праглядзелі, пра падкасты, якія вы паслухалі, пра прачытаныя кнігі, цікавыя гісторыі з уласнага жыцьця, вершы, цытаты, гістарычныя цікавінкі і да т.п.