Get Mystery Box with random crypto!

Сенсацыйная знаходка каля сядзібы-музея 'Стары Менск' На перш | Тутэйшы Шляхціч

Сенсацыйная знаходка каля сядзібы-музея "Стары Менск"

На першым здымку вы можаце пабачыць знойдзенае донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава. Так, таго самага сына князёўны Рагнеды.

Сэнсацыйнасьць знаходкі ў тым, што артэфакт датуецца 10 ст. і гэта першая такая знаходка ў Беларусі, якая ня мае аналягаў.

На другім здымку ўласна сам Глеб Лабадзенка, які і напісаў пра гэтую знаходку ў сваім фэйсбуку(вельмі раю перайсьці і паглядзець камэнтар пра знаходку ад супрацоўніка Акадэміі навук Андрэя Вайцяховіча).
Глеб Лабадзенка выбітны чалавек, які неймаверна шмат зрабіў для беларушчыны. Ён мае сядзібу-музей "Стары Менск" каля гарадзішча, дзе знаёміць любых ахвотных з гісторыяй Менска і ўвесьчасна праводзіць раскопкі.

Калі ў вас ёсьць магчымасьць завітаць да яго на сядзібу, то дужа раю: www.starymensk.by