Get Mystery Box with random crypto!

Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў бараніў нацыянальны | Тутэйшы Шляхціч

Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў бараніў нацыянальны беларускі сьцяг

Васіль Быкаў казаў:"Вядома, што нацыянальная сымболіка – гэта атрыбут нацыі, якая індэнтыфікуе сябе такой. Сьцяг і Герб не ствараюцца пад кожны палітычны момант, ці пад пэўнага ўладатрымальніка – яны вечныя і спрадвечныя. Калі ж на пачатку трэцяга тысячагодзьдзя ад нараджэньня Хрыстова ў якой нацыі няма гэтай сымболікі, дык няма і нацыі, і наўрад ці ўжо будзе.

Шчасьце беларусаў палягае ў тым, што гэткая сымболіка ў нас ёсьць, яна дайшла да нас ад сівой даўніны. Але яе ў нас скралі, нахабна абрабавалі нацыю, што болей страшна за эканамічны рабунак і аналягічнае з нацыянальным генацыдам. Ужо адно тое, ня кажучы пра рабунак свабоды, робіць рабаўнікоў злачынцамі, злачынцамі перад нацыяй. Нават, калі яны спрабуюць падмяняць, падкласьці замест сьвятыні фальшыўку і патрабаваць да яе павагі, як да сьвятыні. Гэта ёсьць ужо падвойнае злачынства – перад нацыяй, перад гісторыяй, перад хрысьціянскай маральлю, таксама абрабаванай рабаўнікамі",