Get Mystery Box with random crypto!

Ня толькі для вас, але й для сабе я жадаю зрабіць невялічкі зб | Тутэйшы Шляхціч

Ня толькі для вас, але й для сабе я жадаю зрабіць невялічкі збор з крыніцамі па беларускай мове (й няшмат культуры, гісторыі й г.д. - усё, што датычыцца Беларусі й яе развіцця)

У гэтым паведамленні я буду збіраць усё, што магу знайсці - слоўнікі, серыялы, кнігі...

Калі ў некага ёсьць на прыкмеце нейкія цікавыя крыніцы, якіх няма тут - пішыце ў чаце (дзе таксама можна і пакамунікаваць!), абавязкова дадам (загаддзя дзякуй, калі будзеце скідываць)

Ітак, пачну

Слоўнікі й даведкі:
- Праверыць націск у слове
- Тлумачальны слоўнік
- Slounik.org
- Руска-беларускі слоўнік
- Лацінізатар
- Перакладнік Белазар (бот у Целеграме)
- Перакладнік Белазар (сайт)

Фільмы/серыялы/анімэ:
- Сайт Anibel (анімэ, манга, кіно на беларускай)
- Трэд у Ціўтары, што можна паглядзець у беларускай агучцы

Кнігі/літаратура:
- Беларуская палічка - беларуская электроная бібліятэка
- трэд у Ціўтары з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі

Цікавыя крыніцы/трэды, якія я пакуль не магу класіфікаваць:
- трэд з цікавымі беларускімі фразеалагізмамі
- трэд з беларускімі словамі, у якіх няма аналагаў у расейскай
- трэд аб знішчэнні нашай спадчыны (паглядзіце й зразумееце, што разумееца пад назвай трэда)
- праекты на беларускай мове (ад даведнікаў й слоўнікаў да падкастаў)
- Dom Jasi V. (беларускамоўная мастачка, якая піша аб Беларусі - культуры, цікавых месцах і г.д.)