Get Mystery Box with random crypto!

25 жніўня 1991 у авальную залю Дома Ўрада ўнесьлі беларускі сь | Тутэйшы Шляхціч

25 жніўня 1991 у авальную залю Дома Ўрада ўнесьлі беларускі сьцяг — беларусы здабылі незалежнасьць.

Незалежнасьць здабытая кроўю і ахвярнасьцю беларусаў. Нацыянальная ідэя — беларуская незалежнасьць, што узьнікла дзякуючы паўстаньню Каліноўскага. Гэтую ідэю падхапіла ў 1908 г. першая беларуская партыя(БРГ). А ў 1918 была абвешчана Беларуская народная рэспубліка. Цаной свайго жыцьця ідэю незалежнасьці са зброяй у руках баранілі Слуцкі збройны чын, арганізацыя "Зялёны дуб", антыкамуністычны супраціў(выбітны ўзор — атрад Яўгена Жыхара), паўставалі патрыятычныя суполкі, якія прасоўвалі ідэю незалежнасьці. І вось, дзякуючы вялікім намаганьням дэпутатаў незалежнасьці і беларусам, што выходзілі на плошчу на мітынгі, каб падтрымаць нацыянальную ідэю, Беларусь здабыла незалежнасьць.

Незалежнасьць Беларусі ў 1991 г. не адбылася сама па сабе. Гэта вынік вельмі доўгай і ахвярнай барацьбы за яе.