Get Mystery Box with random crypto!

Мяркую, што тое, што Пётар Садоўскі адразу пасьля абвяшчэньня | Тутэйшы Шляхціч

Мяркую, што тое, што Пётар Садоўскі адразу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці засьпяваў "Тры дарожанькі" — досыць сымбалічна. Мо варта развучыць яе? Як вы лічыце? У любым выпадку вельмі раю паслухаць яе выкананьне. Лічу, што гэтую песьню варта прасунуць

Сам тэкст:
А ў бары, бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!
Тудой шоў жаўнер
Наш прыгожанькі.
Гэй, гэй, гэй, наш прыгожанькі!

Стаў, глядзіць жаўнер,
Сумняваецца.
Гэй, гэй, гэй, сумняваецца.
Па якой пайсці
Надумляецца.
Гэй, гэй, гэй, надумляецца!

Па адной пайсці —
Не пашэньціцца.
Гэй, гэй, гэй, не пашэньціцца!
Завядзе на ўсход,
Скуль не вернецца.
Гэй, гэй, гэй, скуль не вернецца!

Па другой пайсці —
Абняволіцца.
Гэй, гэй, гэй, абняволіцца!
Бо ў заходні бок
Шлях той коціцца.
Гэй, гэй, гэй, шлях той коціцца!


Выбіраў жаўнер
Трэццю сцежаньку!
Гэй, гэй, гэй, трэццю сцежаньку!
Бо вяла яна
Ў родну межаньку.
Гэй, гэй, гэй, ў родну межаньку!

І запеў жаўнер
Той прыгожанькі.
Гэй, гэй, гэй, той прыгожанькі!
А ў бары, бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!