Get Mystery Box with random crypto!

Судовая калегія Брэсцкага абласнога суда 3 верасня разглядзела | Вясна | Брэст

Судовая калегія Брэсцкага абласнога суда 3 верасня разглядзела апеляцыйныя скаргі другой партыі абвінавачаных па «Пінскай справе» і пакінула прысуд суда Маскоўскага раёна Брэста без зменаў, а скаргі без задавальнення.

Такім чынам, прызначаныя раней суддзёй Верай Філонік тэрміны засталіся такімі ж самымі, і абвінавачаныя будуць адбываць пазбаўленне волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму:

• Аляксандр Лопух — 5 гадоў і 6 месяцаў;
• Сяргей Цібец — 5 гадоў;
• Валянцін Колб — 5 гадоў;
• Андрэй Хвескавец — 5 гадоў;
• Леанід Германовіч — 4 гады і 6 месяцаў;
• Андрэй Моцук — 4 гады і 6 месяцаў;
• Аляксандр Шандыба — 4 гады і 6 месяцаў;
• Сяргей Волкаў — 4 гады;
• Аляксандр Шаламіцкі — 4 гады;
• Сяргей Шаламіцкі — 4 гады.