Get Mystery Box with random crypto!

Прыходзь і выкажы салідарнасць са зняволенымі праваабаронцамі | Вясна | Брэст

Прыходзь і выкажы салідарнасць са зняволенымі праваабаронцамі "Вясны"!

Сёння, 17 верасня, па ўсім свеце пройдуць акцыі салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў "Вясны" — #FreeViasna.

Дзе праходзяць акцыі?


Кіеў, 10.00, на пешаходным мосце над Алеяй Герояў Нябеснай Сотні;
Парыж, 12.00, Hôtel de ville, Ратушная плошча горада;
Варшава, 18.00, ulica Krakowskie Przedmieście, каля помніка Мікалаю Каперніку;
Вільня, 18.00, Lukiškių g., на Лукішскай плошчы;
Тбілісі, 18:30, вуліца Шота Руставэлі, 8 (Парламент Грузіі);
Батумі, 18:30, порт Батумі (каардынаты);
Адэса, 19:30, вуліца Прыморская (пешаходны мост Цёшчын).

Акцыі пройдуць па мясцовым часе.