Get Mystery Box with random crypto!

Марына Сілёнак, асуджаная на 1,5 года «хіміі», пачала адбываць | Вясна | Брэст

Марына Сілёнак, асуджаная на 1,5 года «хіміі», пачала адбываць пакаранне — цяпер яна ў спісе палітзняволеных

Марына Сілёнак — фігурантка справы аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Ёй былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Злоснае хуліганства). 18 траўня Марына была асуджаная судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Са жніўня сваё пакаранне Марына Сілёнак адбывае ў папраўчай установе адкрытага тыпу №10.

Падтрымайце Марыну лістамі і паштоўкамі: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №10, 210603, г. Віцебск, вул. Базавая, 17/1.