Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 22 крас | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

22 красавіка
Нікановіч Глеб (на фота) — спаўняецца 25 год! Атрымаў 1.5 гады "хіміі" па "карагоднай справе" (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПУАТ-24. 230025, г. Гродна, вул. Лідская, 29б
Нікановіч Глеб Віктаравіч

Макарэвіч Уладзімір — атрымаў прысуд у 2.5 года "хіміі" па той жа "карагоднай" справе.
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
ПУАТ-9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
Макарэвіч Уладзімір Віктаравіч