Get Mystery Box with random crypto!

Блогера youtube-канала «Кропка незвароту» збіраюцца пераводзіц | Вясна | Брэст

Блогера youtube-канала «Кропка незвароту» збіраюцца пераводзіць у «крытую» турму

Суд Шклоўскага раёна 27 красавіка разгледзіць справу «аб пераводзе палітвязня Юрыя Чудзіновіча ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Рашэнне па справе будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

Чудзіновіч быў затрыманы ў ліпені 2021 года. Ён займаўся прадпрымальніцтвам, потым працаваў дальнабойнікам. На выбарах-2020 спрабаваў зарэгістравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты — але ЦВК яму адмовіў. Перад выбарамі 2020 года стаў актыўна весці YouTube-канал "Кропка незвароту" (больш за 40 тысяч падпісчыкаў) з ролікамі пра пратэсты. У тым ліку заявы з дадзенага канала ляглі ў аснову крымінальнай справы супраць Чудзіновіча. У ліпені 2021 мужчыну змясцілі пад варту, а ў снежні асудзілі да 4 гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Падтрымайце Аляксандра: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8