Get Mystery Box with random crypto!

У Баранавічах міліцыя не дазволіла таксістам сабрацца на забас | Вясна | Брэст

У Баранавічах міліцыя не дазволіла таксістам сабрацца на забастоўку

Інфармацыя аб тым, што баранавіцкія таксісты адной з платформ незадаволеныя новымі зменамі ў сістэме аплаты і збіраюцца 10 траўня баставаць, яшчэ напярэдадні хутка распаўсюджвалася па сацсетках. У 7 раніцы таксісты планавалі з'ехацца «на буйную забастоўку» на паркоўцы каля аднаго з гандлёвых цэнтраў.

Аднак у гэты дзень, з самай раніцы на паркоўцы каля ГЦ дзяжурыла тры аўтамабілі ДАІ і бус МУС. Як толькі на паркоўку пад'язджалі таксі, да машыны падыходзілі інспектары і прасілі адсюль з'ехаць. Пры гэтым супрацоўнік міліцыі перапісвалі нумары аўтамабіляў.

Крыніца: Intex Press