Get Mystery Box with random crypto!

У Брэсцкай вобласці затрымалі мужчыну за параўнанне Лукашэнкі | Вясна | Брэст

У Брэсцкай вобласці затрымалі мужчыну за параўнанне Лукашэнкі з Гітлерам

На «пакаяльным» відэа мужчына распавядае, што ён працуе вартаўніком, і што затрымалі яго за тое, што ён быў зарэгістраваны ў плане «Перамога», у сацсетках параўноўваў Лукашэнку з Гітлерам і размяшчаў іх фотаздымкі побач, а таксама быў падпісаны на тэлеграм-каналы, якія ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Дома ў яго адбыўся ператрус, падчас якога знайшлі БЧБ-сцяг.

Паведамляецца, што затрыманаму прад'яўленыя абвінавачванні па артыкулах 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») і 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім»)