Get Mystery Box with random crypto!

У рэдакцыі Intex-press адбыўся ператрус Гэта звязана са справ | Вясна | Брэст

У рэдакцыі Intex-press адбыўся ператрус

Гэта звязана са справай затрыманага палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча, якому было прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 артыкула 361-4 КК Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Журналіста затрымалі за тое, што ён нібыта сфатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і даслаў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.

У выніку ператрусу была канфіскаваная фотатэхніка, з дапамогай якой, як пазначана ў пастанове на ператрус, былі зроблены здымкі ваеннай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах.