Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 15 траў | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

15 траўня
Дрозд Сцяпан — у зняволенні з 9 жніўня 2020. За пінскую акцыю пратэсту таго дня атрымаў прысуд у 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПК-1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Дрозд Сцяпан Мікалаевіч

16 траўня
Канановіч Сяргей — фігурант "карагоднай справы" (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт). У чаканні суду (ды падчас яго) знаходзіўся ў СІЗА-7 з сакавіка па жнівень 2021. Пасля абвяшчэння прысуду ў 1.5 гады "хіміі" быў вызвалены з-пад варты. Зараз адбывае тэрмін у папраўчай установе.
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
ПУАТ-9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
Канановіч Сяргей Эдуардавіч