Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 20 траў | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

20 траўня
Пекач Яўген — сустракае другі запар Дзень народзінаў за кратамі, у гэты раз яму спаўняецца 25 гадоў! Атрымаў 4 гады 11 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Берасці.
Павіншаваць з юбілеем можна па адрасе:
ПК-15. 212013, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгародская шаша 183
Пекач Яўген Сяргеевіч

Рубашэўскі Ўладзімір — як і ў Яўгена, гэта будзе яго другі Дзень народзінаў у няволі. Разам жа з ім (з розніцай у менш за два тыдні), атрымаў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за "беспарадкі". Упершыню быў затрыманы яшчэ 10 жніўня 2020 і жорстка збіты.
Даслаць падтрымку можна па адрасе:
ПК-17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Рубашэўскі Уладзімір Ігаравіч