Get Mystery Box with random crypto!

У Сочы затрымалі былога палітвязня Юрыя Касцюка. У Беларусі ён | Вясна | Брэст

У Сочы затрымалі былога палітвязня Юрыя Касцюка. У Беларусі ён быў абвешчаны ў вышук

24-гадовага берасцейца Юрыя Касцюка затрымалі 15 траўня ў Сочы. Як паведамляе @dissidentBY, у Беларусі ён быў абвешчаны ў вышук паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ён змешчаны ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання.

Нагадаем, Юрыя абвінавачвалі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 КК. 17 лістапада 2020 года Юрыю прысудзілі 1 год «хіміі». 23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Юрыю замянілі «хімію» на 1 месяц і 16 дзён калоніі. 6 студзеня палітвязень выйшаў на волю.

Юрый — адзін з «хімікаў», якіх 15 лютага затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». У выніку яго асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» на 15 сутак арышту.

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3LnseiL