Get Mystery Box with random crypto!

Актывістку прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк асудзілі да двух гадоў | Вясна | Брэст

Актывістку прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк асудзілі да двух гадоў калоніі

У судзе Ленінскага раёна Берасця сёння пачаўся разгляд справы палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк. Жанчыну абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Зінаіда — актывістка прафсаюза РЭП, была затрымана 25 сакавіка 2022 пасля вобшукаў у яе дома і на офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Берасця.

Стала вядома, што сёння Зінаідзе быў вынесены і прысуд — суддзя Андрэй Грушко прысудзіў Міхнюк два гады калоніі, паведамляе @profbelonline.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3Nnxpko