Get Mystery Box with random crypto!

Сёння стала на аднаго палітвязня менш! На волю выйшаў Алякс | Вясна | Брэст

Сёння стала на аднаго палітвязня менш!

На волю выйшаў Аляксандр Палівода. 24 сакавіка 2021 года суд Берасцейскага раёна асудзіў хлопца на 1 год абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову ("хімія").

Паводле абвінавачання, у студзені 2021 года Аляксандр сарваў дзяржаўны сцяг з будынка школы і кінуў на зямлю. З 20 траўня 2021 ён адбываў пакаранне ў ПУАТ №48 у Асіповічах. У няволі Аляксандр сустрэў свой 22-і Дзень народзінаў.

На фота: Аляксандр пасля вызвалення.