Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 24 чэрв | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

24 чэрвеня
Германовіч Леанід — сустрэне ўжо другі Дзень народзінаў за кратамі. Асуджаны на 4.5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з-за акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 ў Пінску.
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
ПК-1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Германовіч Леанід Анатольевіч

26 чэрвеня
Андрасюк Арцём — атрымаў 2 гады "хіміі" па "карагоднай справе" (калі 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПУАТ-46. 213188, г.п. Круглае, вул. Савецкая, 96
Андрасюк Арцём Аляксандравіч