Get Mystery Box with random crypto!

З палітвязня, які навучаўся за кошты бюджэту, суд пастанавіў с | Вясна | Брэст

З палітвязня, які навучаўся за кошты бюджэту, суд пастанавіў спагнаць грошы. Бо з-за знаходжання ў СІЗА ды калоніі той не адпрацаваў "размеркаванне"

Якаў Шафарэнка
скончыў берасцейскі прафесійны ліцэй будаўнікоў. Паколькі хлопец навучаўся бясплатна, то быў размеркаваны на адпрацоўку у адну арганізацыю. Вядома, што Якаў знайшоў іншую фірму, куды папрасіў яго направіць — але ж да працы там не здолеў прыступіць: быў затрыманы.

З 20 снежня 2020 года Якаў у няволі. Спачатку яго трымалі ў берасцейскім СІЗА, зараз хлопец у калоніі. Яго асудзілі з-за ўдзелу 10 жніўня 2020 ў акцыі пратэсту ў Берасці.

Тым не менш, ужо паўтары гады Якаў знаходзіцца за кратамі. Ды нядаўна, у траўні 2022 года Маскоўскі суд Берасця разгледзеў пазоў пракурора П. Маўляў, хлопец не адпрацаваў размеркаванне, таму яму б трэба кампенсаваць 3605 рублёў у дзяржаўны бюджэт.

Суддзя Пётр Баброўскі пастанавіў: задаволіць пазоў на 3605 рублёў, а да таго ж спагнаць з Шафарэнка 180.25 рублёў дзяржаўнай пошліны.