Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 26 чэрв | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

26 чэрвеня
Канцэвіч Філіп — сустрэне ўжо другі Дзень народзінаў за кратамі. З-за акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 у Берасці, атрымаў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Раней за тую ж акцыю пратэсту таксама да пазбаўлення волі асудзілі яго роднага брата Сімона.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПК-17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Канцэвіч Філіп Віктаравіч

27 чэрвеня
Князеў Дзмітрый — спаўняецца 20 год! За тую ж акцыю пратэсту, якая адбылася ў жніўні 2020 у Берасці, асуджады да 3 гадоў калоніі.
Павіншаваць з юбілеем можна па адрасе:
ПК-22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Князеў Дзмітрый Аляксандравіч