Get Mystery Box with random crypto!

Сілавікі ў Брэсце прымусілі ўкраінку адклеіць з машыны герб Ук | Вясна | Брэст

Сілавікі ў Брэсце прымусілі ўкраінку адклеіць з машыны герб Украіны і замяніць на дзяржсцяг Беларусі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўраджэнка Украіны, якая ўжо восем гадоў жыве ў Беларусі, «вырашыла пашукаць экстрыму» і стала чытаць не тыя інтэрнэт-крыніцы і «рэпосціць экстрэмісцкія матэрыялы».

Адзначым, што ўкраінскі герб і ўкраінскі сцяг не ўключаныя ў Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі.

Крыніца: @zerkalo_io