Get Mystery Box with random crypto!

Сваякі палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк заяўляюць, што н | Вясна | Брэст

Сваякі палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк заяўляюць, што не могуць высветліць, дзе яна

Апошнія месяцы палітзняволеная знаходзілася ў гомельскім СІЗА №3 Гомеля. Цяпер яе там няма. Дзе жанчына, яе родным не кажуць.

«Пасля апеляцыі ў гомельскім абласным судзе, якую разгледзелі 8 чэрвеня, Паліну этапавалі з СІЗА-3. Гэта адбылося 13 чэрвеня. З таго часу месцазнаходжанне Паліны невядомае. Некалькі дзён мы спрабавалі даведацца яе месцазнаходжанне, але і ў магілёўскай турме, і ў гомельскай жаночай калоніі адмаўляюцца даць інфармацыю. Зварот маці Паліны ў Дэпартамент выканання пакаранняў таксама застаўся без адказу. Фактычна Паліна знікла», – заявіў @belsat муж жанчыны Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, што 7 красавіка Паліне дадалі яшчэ год калоніі да асноўнага тэрміну ў два гады зняволення.