Get Mystery Box with random crypto!

Справу палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча, які фатаг | Вясна | Брэст

Справу палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча, які фатаграфаваў расійскую тэхніку, перадалі ў суд

Юрый быў затрыманы 27 красавіка за тое, што нібыта сфатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і даслаў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі. Пазней яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК).

Зараз яго крымінальную справу перадалі ў Брэсцкі абласны суд. Дата суда пакуль невядомая, як і горад, у якім будзе праходзіць працэс, піша @bajby.