Get Mystery Box with random crypto!

Мужчына з Бярозы ледзь паспеў адбыць тэрмін за абразу амапаўца | Вясна | Брэст

Мужчына з Бярозы ледзь паспеў адбыць тэрмін за абразу амапаўца, як атрымаў новы — за абразу супрацоўніка ІСН

Суд Бярозаўскага раёна вынес рашэнне па справе Юрыя Юдчыца, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». На судовае пасяджэнне мужчына прыйшоў проста напярэдадні свайго першага працоўнага дня на новым месцы — 23 сакавіка яму прысудзілі тры арышту за абразу міліцыянта Уладзіслава Шукаева каментаром «Пазыўны — дрышч».

Як толькі мужчына вызваліўся, на яго зноў завялі крымінальную справу, і зноў — за абразу супрацоўніка міліцыі. Гэтым разам пацярпелым аказаўся начальнік інспекцыі па справах непаўнагадовых Бярозаўскага РАУС Дзмітрый Лішко.

Свае маральныя пакуты міліцыянт ацаніў у 1500 рублёў. Лішко сказаў, што ўсю пазначаную суму ён мае намер накіраваць на дабрачыннасць.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3HSgtRC