Get Mystery Box with random crypto!

Затрымалі былую настаўніцу з Іванава, якая адбывае 'дамашнюю х | Вясна | Брэст

Затрымалі былую настаўніцу з Іванава, якая адбывае "дамашнюю хімію" за рэпосты пра міліцыянтаў

Як паведамілі берасцейскай "Вясне", 23 чэрвеня затрымалі Алену Пуцыковіч. Яна пайшла на 16:00 "адзначацца" у мясцовым РАУСе, але ж адтуль не выйшла.

Вядома, што апошнім часам на жанчыну ціснула крымінальна-выканаўчая інспекцыя: ўжо 2 разы Алену Пуцыковіч прыцягвалі да дысцыплінарнай адказнасці за нібыта парушэнні ўмоваў "дамашняй хіміі", ды самі ўмовы адбыцця хіміі ёй мянялі ў горшы бок.

Нагадаем, што Пуцыковіч асудзілі 14 красавіка 2021 года за "паклёп". Тады суд Іванаўскага раёну (Берасцейская вобласць) назначыў Алене Пуцыковіч 2.5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Падставай для той крымінальнай справы сталі рэпосты жанчыны пра дзвюх міліцыянтаў.