Get Mystery Box with random crypto!

Суд над Юліяй Лаптановіч пачнецца 4 ліпеня. Пры гэтым ад жанчы | Вясна | Брэст

Суд над Юліяй Лаптановіч пачнецца 4 ліпеня. Пры гэтым ад жанчыны пересталі прыходзіць лісты

Хутка пачнецца другі суд над жыхаркай Пружан Юліяй Лаптановіч. Яе будзе судзіць абласны суд г.Гродна. Пры гэтым блізкія не ведаюць, ці пройдзе паседжанне у адкрытым рэжыме.

Да таго ж вядома, што ад палітзняволенай не дайшло ні аднаго ліста з моманту, як жанчыну этапавалі ў гарадзенскую турму. То бок ужо некалькі тыдняў навінаў ад Юліі няма.

Нагадаем, што першы раз Юлію асудзілі па "карагоднай справе" разам з мужам — ды таго адправілі ў калонію. Потым жанчыну затрымалі 13.10.2021 па новай справе — ды змясцілі ў СІЗА. Гэтым разам ёй інкрымінуюць длінны шэраг артыкулаў, палова з якіх з прыстаўкай "садзейнічанне" ці "пасобніцтва".

Пакуль Юлія з мужам за кратамі па палітычных справах, дома іх чакаюць трое дзяцей. Іх спрабавалі забраць, калі Юлію затрымлівалі ў кастрычніку прошлага году.

На фота: палітвязні Ігар ды Юля Лаптановічы са сваімі дзецьмі.
Крыніца: https://brestspring.org/tpost/vpj6adsnu1