Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 4 ліпен | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

4 ліпеня
Шаламіцкі Аляксандр — спаўняецца 20 год! Сустракае ўжо другі Дзень народзінаў у няволі. Асуджаны да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту 9 жніўня 2020 ў Пінску.
Павіншаваць з юбілеем можна па адрасе:
ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Шаламіцкі Аляксандр Міхайлавіч

8 ліпеня
Іванцоў Віктар — жыхар Баранавічаў, за блакаванне чыгуначнага руху атрымаў 2 гады калоніі.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Іванцоў Віктар Сяргеевіч