Get Mystery Box with random crypto!

«З'явіліся некаторыя вынікі». Палітзняволены Уладзімір Гундар | Вясна | Брэст

«З'явіліся некаторыя вынікі». Палітзняволены Уладзімір Гундар спыняе галадоўку.

Праваабаронцам стала вядома, 61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча» вырашыў спыніць галадоўку, бо «з'явіліся некаторыя вынікі». Таксама вядома, што Уладзіміра — інваліда ІІ групы — прасіў спыніць галадоўку і Мікалай Аўтуховіч.

Нагадаем, палітвязень трымаў галадоўку з 30 чэрвеня, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на яго патрабаванні, а таксама як адказ на прымусовае распрананне перад працэсам. З-за гэтага ён правёў 10 сутак у карцары.